На мяжы з Польшчай жывуць каля 50-і мігрантаў. Вярнуцца ў Беларусь ім не даюць


У сувязі з павелічэннем колькасці мігрантаў, якія незаконна перасякаюць беларуска-польскую мяжу, памежнікі ўзмацнілі свае дзеянні на мяжы. На фота памежнікі і ваенныя ахоўваюць чарговую групу ўцекачоў, якія развялі вогнішча ў лесе, каб сагрэцца і высушыць вопратку і абутак. Падляскае ваяводства, Польшча. 15 жніўня 2021 года.
Фота: Michal Kosc / Forum

На лініі паміж межамі Польшчы і Беларусі ўжо каля тыдня качуюць паўсотні мігрантаў. Пра гэта паведамляе польскае выданне OKO.press.

Паміж польскімі і беларускімі памежнікамі каля 50-і мігрантаў, сярод якіх ёсць і дзеці, жывуць ужо каля тыдня. Яны не могуць патрапіць да Польшчы, не ўпускаюць іх і ў Беларусь.

Лагер мігрантаў знаходзіцца каля вёскі Гжыбаўшчызна, што ў Сакольскім павеце Падляскага ваяводства. Мясцовыя жыхары часам прыносяць ім ежу. Грэюцца нелегалы каля вогнішча.

Агулам з пачатку ліпеня польскія памежнікі паведамілі пра спробу каля 2 тыс. нелегалаў патрапіць з Беларусі на тэрыторыю Польшчы.

Абноўлена
Урад Польшчы прыняў праект зменаў у закон пра замежнікаў
2021.08.18 12:56

Нагадаем, што ўрад Польшчы прыняў праект зменаў у закон пра замежнікаў. Кіраўніцтва краіны лічыць неабходным дапасаваць закон да актуальнай сітуацыі з мігрантамі.

Змяніць закон пра замежнікаў запрапанаваў міністр унутраных справаў Польшчы Мар’юш Каміньскі. Ён лічыць істотным гарантаваць унутраную бяспеку і грамадскі парадак у дзяржаве.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў