«Мы арганізуем слуханні наконт Беларусі ў Бруселі». Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапарламенту ў Вільні


Сустрэча Давіда Сасолі і Святланы Ціханоскай у Вільні.
Фота: Paulius Peleckis / European Parliament

Прэзідэнт Еўрапейскага парламенту Давід Сасолі прыбыў у Вільню і правёў сустрэчу са Святланай Ціханоўскай.

Падчас сустрэчы Ціханоўская заявіла, што нельга дапусціць гандлю палітвязнямі ды імітацыі саступак. Усе яны павінны быць вызваленыя і адноўленыя ў правах.

Яна таксама прапанавала знайсці фармат удзелу Беларусі ў праграме Усходняга партнёрства, улічваючы, што рэжым адмовіўся ад удзелу.

Сасолі ды Ціханоўская абмеркавалі таксама транш ад Міжнароднага валютнага фонду ў $ 1 млрд. Паводле яе, гэтыя фінансы павінны быць замарожаны. Калі ж іх замарозка немагчымая, неабходна пракантраляваць, каб яны пайшлі на аплату вакцын і ШВЛ, а не змест рэпрэсіўнага апарата.

Апроч таго, было дамоўлена, што ўвосень Ціханоўская наведае Брусель і выступіць перад Еўрапарламентам.

«Мы арганізуем слуханні наконт Беларусі ў Бруселі і мы заручыліся падтрымкай Еўразвязу», – адзначыла Ціханоўская ў каментары «Белсату».

Паводле яе, краіны ЕЗ «павінны быць паслядоўнымі ў сваёй палітыцы, не гандляваць палітвязнямі, што патрэбная большая падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці».

Hавiны
Мэркель хоча абмеркаваць з Пуціным сітуацыю ў Беларусі
2021.08.18 17:45

МГ belsat.eu

Стужка навінаў