Міністэрства юстыцыі хоча ліквідаваць ГА БНФ «Адраджэньне»


Паведамленне пра суд аб ліквідацыі БНФ «Адраджэньне».
Фота: БНФ

У Вярхоўным Судзе Беларусі распачалі справу па пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэньне». Падрыхтоўчая сустрэча бакоў у справе прызначаная на 20 жніўня, паведамілі ў арганізацыі.

Як паведаміў намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў, які выконвае абавязкі кіраўніка арганізацыі падчас зняволення старшыні Рыгора Кастусёва, падставай для пазову аб ліквідацыі пазначанае невыкананне патрабаванняў пісьмовага папярэджання, якое нібыта было вынесенае на адрас аб’яднання 14 ліпеня. У БНФ кажуць, што ніякага папярэджання не атрымлівалі.

Hавiны
Зняволенаму Рыгору Кастусёву дазволілі прайсці абследаванне на анкалогію
2021.08.13 12:44

Менавіта 14 ліпеня сілавікі выламалі дзверы ў сядзібе БНФ, дзе месцяцца структуры Партыі БНФ і ГА «Адраджэнне». Гэты Пасля гэтага офіс БНФ быў апячатаны Следчым камітэтам і супрацоўнікі арганізацыі не мелі доступу да яе дакументаў.

У БНФ разглядаюць іск аб ліквідацыі грамадскай структуры БНФ як частку абвешчанай уладамі кампаніі зачысткі грамадзянскай супольнасці.

«Апошні год БНФ жыве ў стане перманентных праверкі з боку рэгіструючых органаў – правяраюць як цэнтральную арганізацыю, так і мясцовыя аргструктуры. Калі з высокіх трыбунаў прагучалі заклікі да вынішчэння арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, атрыманне іску аб ліквідацыі БНФ быў толькі пытаннем часу. Падкрэслю, што пакуль гаворка не вядзецца аб ліквідацыі Партыі БНФ – пададзены іск аб ліквідацыі толькі руху, Грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэньне»», – сказаў Вадзім Саранчукоў.

Грамадскае аб’яднанне БНФ «Адраджэньне» – адно з найстарэйшых грамадска-палітычных аб’яднанняў Беларусі. Заснаваная ў 1988 годзе на пасяджэнні Аргкамітэту БНФ у Менску арганізацыя была зарэгістраваная ў 1991 годзе, да 1999 году мела назву Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне».

На ўліку БНФ «Адраджэньне» знаходзіцца 2059 сябраў, аб’яднанне мае 20 зарэгістраваных і пастаўленых на ўлік арганізацыйных структур, у тым ліку Менскую гарадскую арганізацыю і 4 абласныя арганізацыі, 10 раённых і 5 гарадскіх аддзяленняў.

Hавiны
Улады ліквідуюць Саюз беларускіх пісьменнікаў. Яго ўзначальваў аўтар гімну «Мы, беларусы»
2021.08.17 16:13

МГ belsat.eu

Стужка навінаў