Ігару Банцэру яшчэ на 10 содняў падоўжылі ШІЗА


Ігар Банцэр, музыка, актывіст, журналіст. Горадня, Беларусь. 15 траўня 2021 года.
Фота: МК / Белсат

Палітзняволены гарадзенскі панк-музыка і актывіст быў змешчаны ў штрафны ізалятар на 10 содняў нібыта за парушэнне рэжыму і мусіў выйсці адтуль 16 жніўня. Аднак тэрмін прадоўжылі, прычына пакуль не вядомая.

Напярэдадні на музыку ўзмацніўся ціск з боку адміністрацыі «хіміі» ў Віцебску, дзе ён адбывае пакаранне за вулічны перформанс.

За танец у стрынгах перад міліцэйскім аўтамабілем яго адправілі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на 1,5 года. Пакуль ішоў суд, каб абараніць свае правы за кратамі, Ігар трымаў 16-дзённае сухое галадаванне. За грубыя парушэнні рэжыму яго могуць адправіць адбываць пакаранне ў турму.

Артыкулы
Палітзняволены Ігар Банцэр змешчаны ў штрафны ізалятар на 10 содняў
2021.08.06 13:54

SK, belsat.eu

Стужка навінаў