«Гэта толькі пачатак». Кібер-партызаны падвялі прамежкавыя вынікі ўзломаў базаў МУС


Ілюстратыўнае фота.
Фота: Werner Lang / imageBROKER / Forum

Беларускія кібер-партызаны агучылі прамежкавыя вынікі абвешчанай імі аперацыі «Спёка», якую яны пачалі 26 ліпеня.

Кібер-партызаны адзначылі, што «за гэтыя некалькі тыдняў нанеслі магутны ўдар па асноўнай падпорцы рэжыму – сілавых структурах».

«Мы поўнасцю або часткова паралізавалі цэлыя напрамкі карнай сістэмы. Зараз рэжым знаходзіцца ў ступары і не разумее, адкуль прыляціць чарговы ўдар. Пры гэтым няма кваліфікаванага персаналу, здольнага вырашыць сітуацыю», – гаворыцца ў заяве.

Зараз, паводле яе, паралізаваная аба абцяжараная праца ДАІ, базаў «АІС-Пашпарт», «Беспарадкі», а таксама базаў праслухоўвання, дронаў, асабістых справаў МУС, аплаты штрафаў, камераў хуткасці і сачэння.

«Паводле нашай інфармацыі з карных ведамстваў, абстаноўка там ахавая. Звальненні, кадравыя перастаноўкі, «лупцоўкі» адказных асобаў. Але слупок тэрмометра няўмольна паўзе дагары. Вы думаеце горача ўжо зараз⁉ Спяшаемся папярэдзіць – гэта толькі пачатак сезону. І дроў у нас шмат», – папярэдзілі кібер-партызаны.

Hавiны
«Кібер-Партызанаў» прызналі экстрэмістамі. Яны казалі пра ўзлом базаў МУС
2021.08.18 16:32

Нагадаем, што ад сёння інфармацыйныя рэсурсы «Кібер-Партызаны» і «Кібер-слівы» прызнаныя экстрэмісцкімі. Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску на падставе матэрыялаў праверкі ГУБАЗіК МУС.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў