«ByPol» абнародаваў расследаванне пра перапраўку нелегалаў у Літву і смерць аднаго з іх


Новае расследаванне ад «ByPol» закранае загадкавую смерць мігранта з Іраку, а таксама распавядае пра штучна зарганізаваны беларускімі спецслужбамі міграцыйны крызіс, які атрымаў кодавы назоў «Аперацыя «Шлюз».

Hавiны
Беларускі памежны камітэт заявіў пра гібель «чалавека неславянскай знешнасці» на мяжы з Літвой
2021.08.04 11:42

Паводле інфармацыі «ByPol», практыка ў арганізацыі незаконнай міграцыі да межаў краінаў ЕЗ у Беларусі вядзецца як мінімум з 2010 года, і гэтым займаецца гэтак званы памежны спецназ.

На аўдыязапісе, як мяркуюць, кіраўнік 3-га ўпраўлення ГУБАЗіКу Міхаіла Бедункевіча свайму падначаленаму тлумачыць, што «асабіста каманда была пастаўленая міністрам не займацца міграцыяй, якая ідзе транзітам у бок Еўропы».

Пра смерць грамадзяніна Іраку «ByPol» паведамляе, што ягонае цела знайшлі за 8 кіламетраў ад мяжы з Літвою, за дзве гадзіны хады. Прычына смерці – гемарагічны шок праз прычыненне каля 30 удараў, але часу прычынення пашкоджанняў не называюць. Сярод асабістых рэчаў у памерлага быў пашпарт, які мусіў быць выняты ў лагеры для ўцекачоў, і лекі ад болю.

На падставе гэтых звестак «ByPol» робіць выснову, што ўцякач і не быў у Літве, а атрымаў пашкоджанні і загінуў у Беларусі.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў