«Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» прызнаныя тэрарыстычнай арганізацыяй


Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 13 лютага 2021 году.
Фота: ТК / Белсат

Вярхоўны суд прызнаў тэрарыстычнай арганізацыю «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі». Пра гэта паведамляе Генпракуратура.

Дзейнасць АГСБ на тэрыторыі Беларусі забароненая ад 18 жніўня.

Hавiны
Генпракуратура хоча прызнаць Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі тэрарыстычнай арганізацыяй
2021.07.28 17:13

Раней у Генеральнай пракуратуры заяўлялі, што арганізацыя была створаная ў верасні 2020 года пад кіраўніцтвам грамадзяніна Нямеччыны 1986 года нараджэння, а мэтай яе дзейнасці называлася аб’яднанне радыкальна настроеных грамадзянаў для ўдзелу ў акцыях з гвалтоўнаю зменаю дзяржаўнай улады і тэрактах у Беларусі.

У тэлеграм-чатах і каналах падпісантаў нібыта навучалі правілам збору самаробных выбуховых прыладаў і тактыцы сілавога супрацьдзеяння сілавым структурам.

Таксама ў ведамстве паведамілі, што па фактах нібыта здзяйснення сябрамі арганізацыі тэрактаў пачатыя і расследуюцца крымінальныя справы паводле артыкулаў 289 («Акт тэрарызму») і 359 («Акт тэрарызму ў дачыненні дзяржаўнага або грамадскага дзеяча») Крымінальнага кодэксу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў