ВНУ Беларусі з 18 ліпеня пачынаюць прымаць дакументы на паступленне


Прыёмная кампанія ва ўстановах вышэйшай адукацыі для большасці спецыяльнасцяў на бюджэтную форму навучання пачынаецца 18 ліпеня і працягнецца да 24 ліпеня, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч, перадае БелТА.

Унутраныя іспыты на бюджэтныя месцы пройдуць з 25 ліпеня да 2 жніўня, а залічэнне завершыцца 4 жніўня. Далей будзе этап дадатковага набору на навучанне за кошт сродкаў бюджэту з 5 да 7 жніўня.

Будынак Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту. Менск, Беларусь.
Фота: АВ / Белсат

Прыём дакументаў на платную форму навучання стартуе таксама 18 ліпеня, аднак працягнецца ён да 8 жніўня. Залічэнне завершыцца 10 жніўня.

Усяго сёлета ЦТ прайшлі больш за 60 тыс. абітурыентаў, аднак ВНУ плануюць прыняць не ўсіх – каля 53,5 тыс. абітурыентаў. На бюджэтную форму плануюць прыняць больш за 27,7 тыс. асобаў, на платную – больш за 25,5 тыс. абітурыентаў.

Таксама Сяргей Каспяровіч адзначыў, што з новага навучальнага года для паступлення адкрытыя 15 новых спецыяльнасцяў, «новых як для краіны, так і новых для асобных ВНУ».

Аналітыка
Колькі студэнтаў вывучацца на праграмістаў, дыпламатаў і журналістаў? Глядзім планы прыёму беларускіх ВНУ
2022.07.05 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў