Вінаваты Захад, мы за мір: Макей расказаў пра вайну і санкцыі, пагражаў «наймітам». Сціслы пераказ


На штогадовым семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і на наступным адкрыцці выставы пра Другую сусветную вайну Макей скардзіўся, вінаваціў, пагражаў. «Белсат» каротка пераказвае, што перадалі дзяржаўныя медыі.

Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей на прэс-канферэнцыі абяцае, што «Беларусь ніколі не прыедзе ва Украіну на танку». Менск, Беларусь. 16 лютага 2022 года.
Фота: mfa.gov.by

Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей 18 ліпеня выступіў перад дыпламатамі на штогадовым семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў і на адкрыцці выставы «Генацыд беларускага народу ў гады Вялікай айчыннай вайны». Ягоныя заявы перадала дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА. Вось што ён казаў.

Пра працу МЗС

  • Дыпламаты працуюць цяпер «у вельмі няпростай абстаноўцы», бо супраць Беларусі ідуць «гібрыдная, эканамічная і інфармацыйная вайна», і за год сітуацыя стала цяжэйшай – «нашмат больш дыскамфортнай». Патрэбныя «новыя прадуманыя дзеянні ў адказ».
  • Гэты «агрэсіўны гібрыдны ўплыў з боку калектыўнага Захаду» «навучыў нас бараніцца». «Ваенная мова сёння ўсё часцей больш дарэчная, чым дыпламатычная», але «відавочная адэкватнасць і непарушнасць нашай пазіцыі».
  • «Што да нашай палітыкі надалей, яна будзе залежаць ад паводзінаў заходніх партнёраў. Мы ні ў якай меры не маем намеру спрыяць нагнятанню гонкі ўзбраенняў, канфрантацыі. Наадварот, мы зацікаўленыя ў забеспячэнні большай стабільнасці, міру і спакою ў нашым рэгіёне».
ВІДЭА
Абвастрэнне фобіі. Чаму заявы Лукашэнкі больш агрэсіўныя за пуцінскія?
2022.05.13 14:13

Пра санкцыі

  • «Мы дэталёва вывучылі ўсе выпадкі, звязаныя з арыштам беларускай маёмасці за мяжой. Без адказу ў будучыні гэтыя дзеянні не застануцца».
  • У працы Міністэрства замежных справаў нарошчванне экспарту «застаецца абсалютным прыярытэтам». За пяць месяцаў з пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны беларускі экспарт тавараў упаў на 4,4 % або 650 млн долараў – скараціліся збольшага пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў, калійных і азотных угнаенняў. Затое вырас экспарт астатніх тавараў – на 4 % або 460 млн долараў.
Аналітыка
Куды перанакіраваць беларускі экспарт? Задача з трыма невядомымі
2022.04.18 12:20

Пра вайну ва Украіне

  • У расейскім нападзе на Украіну, «маштабных ваенных дзеяннях непасрэдна ля нашых межаў», вінаватая «безадказная палітыка Захаду». Яна таксама вылілася ў «беспрэцэдэнтнае нарошчванне вайсковай прысутнасці NATO на паўночных і заходніх межах нашай дзяржавы», «бясконцае і бяздумнае раскручванне санкцыйнай спіралі».
  • Беларусы, якія ваююць на баку Украіны, гэта «найміты», ім пагражае крымінальная адказнасць, яны «мусяць разумець, што могуць атрымаць напоўніцу», «паводле законаў ваеннага часу».
  • «Абставіны складаюцца такім чынам, што многія разважныя палітыкі ўжо сёння задумваюцца над тым, як жыць далей, які светапарадак нас задаволіць. А гэта павінен быць такі светапарадак, які б забяспечваў мір, спакой і стабільнасць на планеце».
Аналітыка
Лукашэнка рыхтуе беларусаў да нападу на Украіну? «ByPol» не сумняецца, вайсковы эксперт пярэчыць
2022.07.07 08:00

Пра краіны Балтыі

  • Рэакцыя Латвіі на паездку латвійскіх падлеткаў да Лукашэнкі – «жахлівыя, дзіўныя рэчы, якія адбываюцца з нашымі заходнімі партнёрамі ці контрпартнёрамі», на Захадзе «свабода слова знішчаецца ў зародку».
  • Для жыхароў Латвіі, Літвы і Польшчы не выключанае спрашчэнне атрымання беларускага грамадзянства – на прапанову дэпутата Алега Гайдукевіча «трэба паглядзець». Бязвізавы ўезд, уведзены для літоўцаў і латвійцаў у красавіку і для палякаў у ліпені, «апраўдаў сябе».
Рэпартаж
Лукашэнка скасаваў візы. Мы праверылі, ці паехалі палякі ў Беларусь
2022.07.10 08:34

Пра Другую сусветную вайну

  • «Сёння, каб дагадзіць палітычным амбіцыям асобных элітаў Захаду, плодзіцца шмат фэйкаў аб выніках Другой сусветнай вайны, скажаюцца ўстояныя гістарычныя факты».
  • «Беларусь рабіла і працягвае рабіць усё магчымае для спрыяння дыялогу і пошуку шляхоў падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, захавання і ўмацавання гістарычнай праўды».
  • Ініцыятыву беларускіх уладаў наконт «генацыду беларускага народу» ў час Другой сусветнай вайны агучваць усім «дзяржавам-партнёрам», але партнёры ёсць «адэкватныя» і «неадэкватныя».
Артыкулы
Неасталінская прапаганда. Што адбываецца ў Беларусі з гісторыяй Другой сусветнай вайны
2021.06.22 08:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў