Ва Украіне чакаюць новую хвалю ўнутранага перамяшчэння на захад бліжэй да ацяпляльнага сезону


Украінскія ўлады прагназуюць, што больш за 500 тыс. чалавек пераедуць з усходніх вобласцяў у заходнія з надыходам халадоў. Пра гэта паведаміла міністр у пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторыяў Украіны Ірына Вэрэшчук.

Цяпер жа Запарожская вобласць, Мэлітопаль, Энэргадар і іншыя гарады фактычна адрэзаныя ад газазабеспячэння і магчымасці аднавіць яго пакуль няма.

У сувязі з гэтым урад мае намер спрасціць правядзенне тэндарных закупак, каб забяспечыць перасяленцаў цяплом.

«Мы спрашчаем пытанне правядзення тэндарных закупак для рэканструкцыі такіх інтэрнатаў, уцяплення, правядзення энергааўдыту і ўсяго, што трэба для таго, каб людзі жылі зімой у цяпле. Мясцовыя ўлады самі не справяцца – гэта рэзервовы фонд нашага бюджэту», – адзначыла міністр.

З рэзервовага фонду ўжо выдаткавалі 17,2 млрд грыўняў. Аднак, паводле Ірыны Вэрэшчук, гэтых сродкаў недастаткова, таму ўрад будзе звяртацца па дапамогу да міжнародных партнёраў: ЮНІСЭФ, ААН, Міжнароднай арганізацыі міграцыі і іншых.

Паводле Вэрэшчук, цяпер ва Украіне 7 млн унутрана перамешчаных асобаў.

Аналітыка
Еўропа чакае «халодную зіму» без расейскага газу. Што адбываецца і ці ёсць выйсце?
2022.07.18 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў