У Беларусі змянілі Кодэкс аб зямлі. Што новага


Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 ліпеня змены ў Кодэкс аб зямлі. Абноўленую версію пакуль не публікавалі афіцыйна, таму аб зменах можна меркаваць з паведамленняў дзяржаўных медыяў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Барысаўскі раён, Беларусь. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: АЗ / Белсат

Паводле паведамлення прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, змены такія:

  • Для будаўніцтва жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах цяпер можна даваць грамадзянам участкі да 1 гектару (было да 0,25 га).
  • Цягам пяці гадоў можна на льготных умовах выкупіць у прыватную ўласнасць або ўзяць у арэнду на 99 гадоў участкі, якія будуць у «землекарыстальніка» на 1 верасня 2022 года. Для Менску і абласных цэнтраў зніжка 20 %, для іншых тэрыторыяў – 50 %.
  • Абмежаванне ў праве распараджацца ўчасткамі для тых, хто атрымаў іх з чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоваў, цяпер трывае не 8 гадоў, а 5.
  • Можна будзе раздзяляць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва нават да завяршэння будаўніцтва.
  • Можна мяняць прызначэнне ўчасткаў і іх межы пры ўмове выкупу ці арэнды на 99 гадоў.
  • Нейкім чынам рэгламентаваныя пытанні самавольна занятых участкаў і самавольнага будаўніцтва (падрабязнасці не паведамляюць).
  • Аблвыканкамам даецца права выбіраць тэрыторыі, дзе зямельныя ўчасткі прадаюцца без аўкцыёнаў.
  • «Непрыдатныя да іншага выкарыстання» землі можна будзе ўключаць у населеныя пункты або ўтвараць на іх новыя населеныя пункты (як то хутары).

Змены ў кодэкс набудуць моц праз нейкі час пасля афіцыйнай публікацыі. Праз які менавіта (адразу, праз месяц, праз год…), мае быць прапісана ў адпаведным законе.

Hавiны
Звыкліся з думкай. Кватэры, дамы, лецішчы тых, хто з’ехаў, паступаюць у продаж
2022.07.08 16:26

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў