У Беларусі зменяцца правілы продажу патрыманых машынаў. Вось што будзе праз паўгода


Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 ліпеня ўказ аб зменах у закон «Аб некаторых захадах ва ўпарадкаванні ўгодаў адчужэння транспартных сродкаў». Указ пакуль не публікавалі афіцыйна, таму аб зменах можна меркаваць з паведамленняў дзяржаўных медыяў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Стыхійная паркоўка каля Менскага мора. Менск, Беларусь. 13 ліпеня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Як паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, змены такія:

  • Выключаная магчымасць прадаць транспартны сродак праз рахунак-спраўку (пакуль прадаць машыну паводле такой працэдуры могуць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі) і аплата па такіх дамовах у наяўнай форме, але «права выбару формы разлікаў ва ўгодах між фізічнымі асобамі пры гэтым захаванае».
  • Заключаць дамовы аб адчужэнні транспартных сродкаў будзе неабходна толькі ў пісьмовай форме.
  • У гэтай дамове будзе абавязкова даваць звесткі аб адсутнасці на момант заключэння абмежаванняў і забаронаў на правядзенне ўгодаў па транспартным сродку.
  • Дамовы куплі-продажу транспартных сродкаў можна будзе рэгістраваць не толькі ў ДАІ і Мінсельгасхарчы, але і праз натарыусаў.

Указ пакуль не апублікаваны. Змены набудуць моц праз паўгода пасля афіцыйнай публікацыі.

Аналітыка
Рынак аўтамабіляў скарачаецца. Пацікавіліся наяўнасцю і цэнамі папулярных мадэляў
2022.06.12 17:19

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў