Палітзняволенай шматдзетнай маці з Пружанаў прысудзілі 5 гадоў калоніі


У Гарадзенскім абласным судзе агучылі прысуд актывістцы з Пружанаў Юліі Лаптановіч, паведамляюць праваабаронцы. Жанчына знаходзіцца за кратамі дзевяць месяцаў.

Муж Юліі – палітзняволены – цяпер таксама знаходзяцца за кратамі. На волі іх чакаюць трое дзяцей.

Шматдзетныя сужэнцы Ігар і Юлія Лаптановічы.
Фота: сямейны архіў герояў

Гэта другі палітычны прысуд жанчыне. Юлія яе муж Ігар Лаптановіч – актывісты з Пружанаў. У жніўня 2021 года іх асудзілі ў Берасці па «справе карагодаў» за падзеі 13 верасня 2020 года, калі пратэстоўцы вадзілі карагод у цэнтры гораду. Тады Ігара асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі, а Юлію – да трох гадоў «хатняй хіміі». Праз некалькі месяцаў пасля вынясення прысуду дома ў Юліі прайшоў ператрус, пасля якога яе затрымалі ў межах новай крымінальнай справы.

Як паведамляў Следчы камітэт, падчас допыту Юлія распавяла, што ў ліпені мінулага года ў сацсетках з ёй звязаўся карыстальнік, які прапанаваў фінансавую падтрымку за прадастаўленне інфармацыі аб службовых асобах, якія ажыццяўлялі крымінальны пераслед ў дачыненні да яе сям’і. Жанчына пагадзілася праз цяжкае матэрыяльнае становішча, бо выхоўвае траіх непаўнагадовых дзяцей, а муж знаходзіцца ў калоніі. Акрамя гэтага, нібыта, на рахунак абвінавачанай пераводзіліся грошы, якія яна перадавала сваім знаёмым у якасці фінансавай дапамогі з-за мяжы.

Артыкулы
«За свабоду сваіх дзяцей адсяджу гэты тэрмін…» Юлія Лаптановіч – пра мужа-палітвязня, які піша з-за кратаў вершы
2021.09.05 17:40

Юлію Лаптановіч прызналі вінаватай паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 188 («Паклёп»); ч. 1 арт. 13 арт. 369 («Стварэнне ўмоваў для здзяйснення абразы прадстаўніка ўлады»); ч. 1 арт. 1 арт. 389 («Стварэнне ўмоваў для здзяйснення пагрозы ў дачыненні да суддзі»); ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 366 («Садзейнічанне пагрозе гвалтам у дачыненні да службовай асобы»); ч. 3 арт. 203-1 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальнай інфармацыі»); ч. 1 арт. 361-4 («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Суддзя Віктар Сянько прысудзіў Юліі пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 19 базавых велічыняў (608 рублёў). Таксама суд пастанавіў сплаціць 5 000 рублёў маральнай кампенсацыі на карысць аднаго пацярпелага пракурора.

Беларус беларусу
Беларусы не далі дзяржаве забраць дзяцей палітвязняў Лаптановічаў
2022.04.16 14:04

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў