Еўракамісія хоча павялічыць імпарт газу з Азербайджану


Еўракамісія прапануе краінам Еўразвязу скараціць залежнасць ад расейскага газу, закупляючы яго ў Азербайджане. Краінам ЕЗ прапануецца заключыць з Баку ўгоду, якая прадугледжвае пашырэнне Азербайджанам здабычы газу і павелічэнне сеткі трубаправодаў.

Імпарт азербайджанскага газу ў Еўропу пачаўся у канцы 2020 года з уводам у эксплуатацыю Паўднёвага газавага калідору.

Паўднёвы газавы калідор. Крыніца: neftegaz.ru

Перамовы ўжо вядуцца – 18 ліпеня ў Баку прыедзе старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен і еўракамісарка ў справе энергетыкі Кадры Сімсан. Прадстаўнікі Еўракамісіі сустрэнуцца з прэзідэнтам Азербайджану Ільхамам Аліевым. А 19 ліпеня ў Бруселі павінны прайсці перамовы афіцыйных дэлегацыяў ЕЗ і Азербайджану.

«Ва ўмовах, калі Расея працягвае ператвараць свае энергапастаўкі ў зброю, дыверсіфікацыя нашага энергетычнага імпарту – прыярытэт для Еўразвязу», – напісана ў Twitter Еўракамісіі.

Паведамляецца, што пагадненне на імпарт газу ў краіны Еўразвязу не будзе мець абавязковага характару, але закладзе асновы для далейшага паглыблення двухбаковай супрацы паміж ЕЗ і Азербайджанам.

Аналітыка
Еўропа чакае «халодную зіму» без расейскага газу. Што адбываецца і ці ёсць выйсце?
2022.07.18 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў