Больш за 1000 чалавек загінулі ад анамальнай спякоты ў Іспаніі і Партугаліі


Колькасць загінулых у выніку моцнай спякоты ў Іспаніі і Партугаліі дасягнула 1027 чалавек, перадае агенцтва «BNO News». Таксама ад экстрэмальна высокіх тэмператураў разрастаюцца лясныя пажары.

Верталёт працуе над лакалізацыяй ляснога пажару ў Лейрыі, Партугалія. 13 ліпеня 2022 года.
Фота: Rodrigo Antunes / Reuters / Forum

Большасць смерцяў была зарэгістраваная ў Партугаліі, дзе ў чацвер 14 ліпеня тэмпература дасягнула +47 градусаў. Галоўнае кіраўніцтва аховы здароўя паведаміла пра 659 выпадкаў смерці ў Партугаліі за апошні тыдзень, прычым пік (440 смерцяў) прыйшоўся менавіта на чацвер.

У суседняй Іспаніі зарэгістравана не менш як 368 смерцяў, звязаных са спякотаю. У пятніцу 15 ліпеня там была зафіксаваная самая вялікая колькасць смерцяў – 123 асобы.

Спёка распаўсюджваецца на іншыя часткі Заходняй Еўропы, таму чакаецца яшчэ больш смерцяў.

Прагноз надвор’я ў Еўропе на 18 ліпеня 2022 года. Крыніца: wxcharts.com

Таксама чырвоны ўзровень небяспекі быў абвешчаны для некаторых частак заходняй Францыі, дзе 18 ліпеня тэмпература можа дасягаць +44 градусаў. Метэаслужба Вялікай Брытаніі таксама абвесціла чырвоны ўзровень небяспекі, заявіўшы, што тэмпература ў некаторых частках краіны можа падняцца да +40 градусаў, што перавысіць гістарычны максімум.

Ад анамальнай спякоты ўраджай у Еўропе пад пагрозаю, што можа пагоршыць сітуацыю з магчымым харчовым крызісам. Да таго ж украінскі ўраджай застаецца заблакаваным у партах без магчымасці яго бяспечнага вывазу.

Аналітыка
Еўропа чакае «халодную зіму» без расейскага газу. Што адбываецца і ці ёсць выйсце?
2022.07.18 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў