Медыкі ацэньваюць стан маладзёнаў, у якіх ударыла маланка, як сярэдне-цяжкі


Дактары рыхтуюць іх да правядзення аператыўных умяшанняў. Гэта будзе комплекс хірургічнага лячэння з выдаленнем пашкоджаных апёкамі тканін і наступным правядзеннем пластыкі, паведамляе Мінздароўя.

Здарэнне адбылося ў суботу на возеры ў Стайках, што пад Менскам. Чацвёра маладых людзей вырашылі выратавацца ад навальніцы пад дрэвам, а туды ўдарыла маланка.

«На месцы трагедыі працавалі 4 брыгады хуткай дапамогі Менскай вобласці. Як высветлілі спецыялісты ХМД, група маладых людзей 1993-1996 г.н., вырашыла схавацца пад дрэвам у навальніцу. На жаль – у дрэва трапіла маланка. Дзяўчыну, якая была разам з маладымі людзьмі, на жаль, выратаваць не ўдалося», – паведамляе Мінздароўя.

Hавiны
МНС распавялі пра наступствы ўчорашняга жахлівага надвор’я
2021.07.18 11:43

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў