Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 41 нелегальнага мігранта


На літоўска-беларускай мяжы.
Фота: DELFI

Большасць з іх сказалі, што яны грамадзяне Іраку, але пераходзілі мяжу з боку Беларусі, паведамляе DELFI.

Агульная колькасць затрыманых літоўцамі на сваёй мяжы мігрантаў з Беларусі ў 2021 годзе складае 2064 чалавекі.

Беларускія ўлады неаднаразова заяўлялі, што Беларусь абараняе краіны Еўразвязу ад наплыву нелегальных мігрантаў, але можа аслабіць свае старанні ў адказ на санкцыі.

Аб’ектыў
Нелегалы на экспарт
2021.06.09 22:43

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў