Кіраўнік аддзелу рэкламы «Нашай нівы» Андрэй Скурко таксама перазатрыманы па новым артыкуле


У нядзелю, 18 ліпеня, скончыўся 10-сутачны тэрмін затрымання кіраўніка аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» Андрэя Скурко, якога забралі па арт. 342 КК («Арганізацыя ці ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

За гэты час яму не было прад’яўлена абвінавачванне, ён сядзеў у ізалятары на Акрэсціна як падазраваны, паведамляе «Наша Ніва».

Hавiны
Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч не выйшаў на волю, яго затрымалі па новым крымінальным артыкуле
2021.07.18 17:56

Увечары 18 ліпеня стала вядома, што Скурко, як і галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, не адпусцілі, а затрымалі ў другі раз, ужо па новым артыкуле Крымінальнага кодэксу. Па якім менавіта, следчы не гаворыць. Вядома толькі, што на гэты раз затрымалі на трое сутак. Інфармацыі пра тое, чаму не вызвалілі галоўнага рэдактара «Нашай гісторыі» Андрэя Дынько, блізкія дагэтуль не маюць.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў