За няпоўныя два гады беларусам выдалі 650 тысячаў шэнгенскіх візаў


З верасня 2020 года да траўня 2022-га беларусам выдалі каля 650 тысячаў шэнгенскіх візаў. Пра гэта са спасылкаю на польскага дыпламата паведамляе «Наша ніва».

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 16 ліпеня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

340 тысяч візаў выдала Польшча, яшчэ 310 тысячаў – іншыя краіны шэнгенскай зоны. Толькі паводле «Poland Business Harbour», візы для рэлакацыі ІТ-бізнесаў і ІТ-адмыслоўцаў атрымалі 40 тысяч беларусаў. Таксама Польшча выдала каля 35 тысячаў гуманітарных візаў.

«Вайна з Украінаю стала большым каталізатарам, чымся рэпрэсіі 2020-га. Адбываецца вялізная нагрузка на дыпламатычны персанал, бо заявак ад Беларусі шмат», – патлумачыў польскі дыпламат.

Пры гэтым нямала беларусаў пераехала ў краіны па-за шэнгенскаю зонаю: у Грузію, Турэччыну, Чарнагорыю, Арменію, Узбекістан і Кыргызстан.

Артыкулы
Беларусы не змогуць атрымаць візаў у Чэхію? Не зусім і не ўсе (тлумачым на пальцах)
2022.06.08 11:30

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў