Спынены транзіт санкцыйных тавараў з РФ у Калінінградскую вобласць


Літва з 18 чэрвеня спыняе транзіт праз сваю тэрыторыю ў Калінінградскую вобласць РФ тавараў, якія трапілі пад санкцыі Еўразвязу. Пра гэта распавёў у тэлеграм-канале губернатар расейскага рэгіёну Антон Аліханаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Pixabay

Паводле Аліханава, Літоўская чыгунка апавясціла Калінінградскую чыгунку, што спыняе пропуск транзіту з Калінінградскай вобласці і ў Калінінградскую вобласць з іншых рэгіёнаў Расейскай Федэрацыі вялікага пераліку тавараў пад еўрапейскімі санкцыямі.

Губернатар адзначыў, што Літва атрымала тлумачэнні Еўракамісіі: выключэнні ў санкцыях ЕЗ не датычаць калінінградскага транзіту.

Чакаюць, што забарона закране ад 40 % да 50 % наменклатуры грузаў, якія перавозіліся паміж Калінінградскай вобласцю ды іншымі рэгіёнамі РФ, у тым ліку будаўнічыя матэрыялы, цэмент, метал і г. д.

Аб’ектыў
Літоўскі санкцыйны шлагбаум
2022.06.04 23:27

Нагадаем, што чыгуначны транзіт з Расеі ў Калінінградскую вобласць праходзіць таксама праз тэрыторыю Беларусі.

З 4 чэрвеня Літоўская чыгунка спыніла транспартаванне беларускай прадукцыі дрэваапрацоўвання, а таксама гумовых і металічных вырабаў. Адпаведнае рашэнне адносна падсанкцыйнай прадукцыі было прынятае яшчэ 17 траўня. Увесь гэты час чыноўнікі Лукашэнкі дэманстравалі спакой і ўпэўненасць: маўляў, нічога страшнага, перанакіруем усю лагістыку на Расею і Кітай.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў