Прадстаўнік Ціханоўскай абмеркаваў у Кіеве легалізацыю беларусаў і разблакаванне іхных рахункаў


Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай у міжнародных справах Валер Кавалеўскі ў сваёй справаздачы з Кіева распавёў пра галоўныя праблемы беларусаў ва Украіне, якія намагаецца развязаць Офіс.

Валерый Кавалеўскі.
Фота: Telegram / CabinetST

Гэтак, Валер Кавалеўскі сустрэўся з кіраўніцтвам Нацыянальнага банку Украіны, дзе ўзняў пытанне замарожаных банкаўскіх рахункаў беларусаў. Цэлую групу беларусаў ужо вызвалілі ад абмежаванняў. Праблема яшчэ не развязаная цалкам, але ёсць пэўны прагрэс, адзначыў прадстаўнік Офісу.

Таксама Кавалеўскі сустрэўся з кіраўніком камітэту правоў чалавека Вярхоўнай Рады, каб абмеркаваць немагчымасць беларусаў працягнуць ВНЖ ва Украіне. Дэпутат паабяцаў задзеяць розныя механізмы, каб развязаць праблему.

«Праблема складаная, але з боку заканадаўцаў і выканаўчай улады ёсць жаданне яе развязаць», – адзначыў Валер Кавалеўскі.

Абмяркоўвалі і ролю Аляксандра Лукашэнкі ў расейскай вайне супраць Украіны і тое, што ён не можа быць аніякай альтэрнатываю для ўкраінскай улады пасля сканчэння вайны.

Артыкулы
Беларусы маюць праблемы з легалізацыяй ва Украіне: штрафы, дэпартацыя, ігнараванне
2022.06.09 15:08

Пасля падзеяў жніўня-2020 тысячы беларусаў выехалі ва Украіну ў пошуках прытулку. Вярхоўная Рада дазволіла грамадзянам Беларусі 180 дзён заставацца на тэрыторыі краіны. Пасля 24 лютага нашыя грамадзяне сутыкнуліся з шэрагам праблемаў, бо Беларусь успрымаецца як суагрэсар.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў