Нарвегія ўвяла санкцыі супраць нафты і банкаў Расеі


Нарвегія ўвяла новы пакет санкцыяў супраць Расеі, «каб падтрымліваць націск на ўлады краіны і яе эліту». Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных справаў Нарвегіі.

Транспартаванне нафтапрадуктаў. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: belmir.by

У прыватнасці, Осла забараніла імпарт нафты, што транспартуецца морам з Расеі ў Нарвегію. Абмежаванні змяшчаюць пераходныя перыяды да 5 снежня 2022 года для сырой нафты і да 5 лютага 2023 года для нафтапрадуктаў.

У нарвежскім МЗС дадалі, што санкцыі накіраваныя на абмежаванне здольнасці Расеі фінансаваць вайну супраць Украіны, іх увялі супраць асноўных прыхільнікаў крамлёўскага рэжыму.

Таксама забараняецца надаваць тэхнічную дапамогу і фінансаваць пакупку, імпарт або перадачу нафты. Забараняецца транспартаваць расейскую нафту ў трэція краіны і спрыяць гэтаму.

Апроч таго, у санкцыйны спіс залучаныя 65 асобаў і 18 кампаніяў. Сярод іх – расейцы, адказныя за зверствы ў Бучы і Марыупалі, бізнесоўцы, сямейнікі алігархаў і чыноўніках, некалькі кампаніяў абароннай прамысловасці і тры банкі.

Нарвегія пашырыць экспартны кантроль тавараў, якія могуць дапамагчы павялічыць вайсковы і тэхналагічны патэнцыял Расеі. Гэтак, вядзецца пра 80 хімічных рэчываў, што можна выкарыстоўваць для распрацоўвання хімічнай зброі.

Забараняецца надаваць аўдыт, бухгалтарскі ўлік і фінансавыя кансультацыі юрыдычным асобам або ўраду РФ.

Hавiны
«Беларусбанк» больш не робіць міжнародных пераводаў у доларах ЗША
2022.06.17 11:06

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў