За «запрашэнне» на несанкцыянаваную акцыю – паўтары гады калоніі


Суд над 29-гадовым жыхаром Рэчыцы Максімам Ялканавым у Гомлі.
Фота: Белсат

Палітвязня Максіма Ялканава абвінавацілі і прызналі вінаватым у арганізацыі ў Гомлі і Рэчыцы групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Пра гэта піша «Палеская Вясна».

Максім Ялканаў 10 жніўня летась патэлефанаваў сваім сябрам, роднаму і стрыечнаму братам з прапановай прайсціся ў цэнтр Рэчыцы, каб пабачыць, ці сапраўды ў Беларусі адбываюцца сутыкненні паміж грамадзянамі і ўрадавымі структурамі. У цэнтры гораду хлопцы не пабачылі беспарадкаў і накіраваліся ў Гомель. Але ў абласным цэнтры іх схапілі сілавікі.

29-гадовага Максіма Ялканава абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады»). Хлопец прызнаў сваю віну.

Суд над 29-гадовым жыхаром Рэчыцы Максімам Ялканавым у Гомлі.
Фота: Белсат

18 чэрвеня суддзя Сяргей Салоўскі прызнаў Максіма вінаватым у парушэнні і прысудзіў яму паўтары гады пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Максіма Ялканава прызналі палітвязнем. Падтрымаць яго лістамі і паштоўкамі можна па адрасе: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.

Абнаўляецца
Пачаўся суд над жыхаром Рэчыцы, які прапанаваў сябрам паехаць у Гомель на пратэсты
2021.06.02 12:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў