Віцябляніна, якога затрымалі на мяжы з Літвой, пачалі судзіць за абразу Балабы


Абвінавачванага ў абразе заводзілі ў залу суду як смяротніка.

Вадзіма Ермаловіча, абвінавачванага ў абразе камандзіра менскага АМАПу Дзмітрыя Балабы, заводзяць у залу суда як смяротніка. Суд Першамайскага раёну Віцебску, 18 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат

У Віцебску 18 чэрвеня пачаўся працэс над 36-гадовым Вадзімам Ермаловічам, абвінавачваным у публічнай абразе камандзіра менскага АМАПу Дзмітрыя Балабы (арт. 369 КК РБ) у тэлеграм-чаце «Vitebsk_Юг».

Паводле гэтага артыкулу могуць пакараць як штрафам, так і абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў. Раней 19-гадоваму жыхару Воршы Іллю Тананку прысудзілі за абразу Балабы 1,5 года «хіміі».

Віцяблянін, перабываючы пад падпіскаю пра нявыезд, быў паўторна затрыманы ў красавіку 2021 года на мяжы з Літвою. З таго часу яго ўтрымліваюць у СІЗА № 2 Віцебску.

Справу ў судзе Першамайскага раёну разбірае суддзя Наталля Карабліна. Апроч бацькоў падсуднага, у залу пусцілі толькі аднаго слухача. Журналісты не паседжанне не трапілі.

Вадзіма Ермаловіча заводзілі ў залу як смяротніка, у позе «белы лебедзь»: тулава сагнутае, рукі ў кайданках ззаду і ўверсе.

Вадзім Ермаловіч сваю віну прызнаў.

Hавiны
Яшчэ два чалавекі трапілі пад крымінальны пераслед за допісы пра Дзмітрыя Балабу
2021.06.03 15:07

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў