У Маскве перанеслі слуханне пра экстрадыцыю Кудзіна ў Беларусь


Аляксей Кудзін.
Фота: mmaboxing.ru

Слуханне ў справе экстрадыцыі беларускага байца, чэмпіёна свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна ў Беларусь сёння ў Маскоўскім абласным судзе так і не адбылося. Разгляд справы перанеслі на 25 чэрвеня, піша bytribuna.

Аляксея Кудзіна, беларускага байца, чэмпіёна свету па кікбоксінгу і тайскім боксе, якога затрымалі ў Маскве на запыт беларускага боку, могуць экстрадаваць у Беларусь. Гэтае пытанне мае разгледзіць Маскоўскі абласны суд. Але паседжанне другі раз перанеслі. Вядома, што справу маюць разгледзіць 25 чэрвеня.

«Адказ з МЗС пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі яшчэ не паступіў, але ў МЗС паведамілі, што яны запытваюць інфармацыю з розных дэпартаментаў. Суд далучыў зварот адвакатаў ад беларускіх арганізацыяў пра недапушчэнне выдачы разам з петыцыяй ад Маскоўскай Хельсінкскай групы», – гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-каналу «СборнаяЗОЖ».

Справа супраць спартоўца

Чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксей Кудзін браў удзел у жнівеньскіх пратэстах у Маладзечне. Калі на яго наляцелі асобы з унутраных войскаў, ён паспрабаваў абараніцца і адправіў у накаўт афіцэра. Пазней спартоўца затрымалі ў межах крымінальнай справы. Спачатку яго вінавацілі ў гвалце ў дачыненні сілавікоў, але пасля арт. 364 змянілі на ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу («Супраціў супрацоўніку органаў унутраных справаў, спалучаны з ужываннем гвалту ці пагрозаю яго ўжывання»). Максімальнае пакаранне – 7 гадоў зняволення.

Hавiны
Больш як 300 спартоўцаў просяць не выдаваць байца Кудзіна ў Беларусь
2021.01.22 17:15

Пасля затрымання Аляксей некалькі тыдняў правёў у следчым ізалятары ў Жодзіне, а 21 жніўня яго перавялі пад хатні арышт. У снежні ён не з’явіўся на судовае паседжанне. А ўжо сёлета яго затрымалі ў Маскве па запыце ўладаў Беларусі. 22 студзеня спартоўца арыштавалі на два месяцы. Тады паведамлялі, што пытанне наконт экстрадыцыі плануюць развязаць да 1 сакавіка.

Кудзін папрасіў палітычнага прытулку ў Расеі. А Беларускі фонд спартовай салідарнасці накіраваў ліст у абарону байца ў Дзяржаўную думу, пракуратуру і Алімпійскі камітэт Расеі. Зварот сабраў больш за 300 подпісаў.

Hавiны
Байца Кудзіна арыштавалі на два месяцы ў Маскве. Ён папрасіў палітычны прытулак
2021.01.22 21:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў