TUT.by: усе матэрыялы парталу папрасілі прызнаць экстрэмісцкімі


Беларускі партал TUT.by, які пасля ператрусу і затрымання 15 работнікаў публікуе матэрыялы толькі ў сацсетках, паведаміў аб прэтэнзіях Міністэрства ўнутраных справаў.

Офіс TUT.by.
Фота: mogilev.online

Заяву ад МУС накіравалі ў суд Цэнтральнага раёну Менску, Міністэрства інфармацыі і ў «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ», яе сутнасць пераказвае TUT.by. На падставе аналізу Рэспубліканскай экспертнай камісіі просяць прызнаць экстрэмісцкай інфармацыйную прадукцыю як парталу, так і акаўнтаў TUT.by у сацыяльных сетках, забараніць доступ да іх, а таксама «люстэрак» і аналагаў.

Працэс мае адбыцца 24 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.

Экспертная камісія выявіла, што дзейнасць TUT.by наносіць шкоду нацыянальным інтарэсам і нацыянальнай бяспецы Беларусі, бо ўключае «інфармацыйнае забеспячэнне пратэстаў, стварэнне магчымасці выступаць з дэструктыўнымі заклікамі», мае прыкметы «высмейвання і абразы, негатыўнай ацэнкі дзейнасці Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, асобных групаў асоб, вылучаных паводле прафесійнай прыкметы», рэалізуе «стратэгію і тактыку дыскрэдытацыі». Прыклады ёсць у экспертызе на 77 старонак, якую прадстаўнікам парталу не далі скапіяваць.

«Гэта фактычна спроба сцерці гісторыю краіны, якую 20 гадоў пісалі журналісты TUT.by, – каментуе партал просьбу МУС. – А ўсё сказанае і напісанае парталам – абвясціць незаконным для абмеркавання і распаўсюду».

Таксама TUT.by адзначае: калі прызнаць усе матэрыялы парталу экстрэмісцкімі, то любы грамадзянін акажацца пад пагрозаю пераследу за тое, што дзяліўся спасылкамі на іх, нават калі экстрэмісцкім матэрыялам было інтэрв’ю з Аляксандрам Лукашэнкам.

Hавiны
Марына Золатава дала першае інтэрв’ю з СІЗА
2021.06.16 17:07

Ужо месяц – з 18 траўня – сайт TUT.by адключаны, работнікі кампаніі не могуць аднавіць яго дзейнасці. Аднак TUT.by працягвае пісаць навіны ў Telegram, Facebook, Instagram і VK.

У справе TUT.by затрыманыя 15 чалавек, сярод іх як дырэктарка, галоўная бухгалтарка і топ-менеджары, так і галоўная рэдактарка, журналісты, нават праграміст і галоўная інжынерка, а таксама ўдава заснавальніка парталу. Іх вінавацяць у суўдзеле ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 1 арт. 16, ч. 2 арт. 243 КК). Затрыманыя цяпер у СІЗА № 1 і ў Следчым ізалятары КДБ. Іх прызналі палітычнымі вязнямі.

Артыкулы
Юлія Чарняўская перадала паведамленне са зняволення
2021.06.14 10:24

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў