Ціханоўскую запрасілі на сустрэчу кіраўнікоў МЗС краінаў ЕЗ


Святлана Ціханоўская.
Фота: Белсат

На запрашэнне прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэпа Бурэля Святлана Ціханоўская наведае ў Брусель і Люксембург. Тут беларускі палітык выступіць прадстаўнікамі Еўразвязу, паведамляе прэсавая служба Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская выступіць на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў Еўразвязу. Плануецца, што падчас візіту Ціханоўскай, якую запрасіў прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль, будуць апублікаваныя спісы імёнаў і кампаніяў, які патрапілі ў 4 пакет санкцыяў ЕЗ. Таксама будуць абмяркоўвацца сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Святлана Ціханоўская запланавала серыю двухбаковых сустрэчаў з прадстаўнікамі ЕЗ па дапамозе медыям, рэпрэсаваным і праваабаронцам. Акрамя таго, у Люксембургу беларускі палітык сустрэнецца з прэм’ер-міністрам краіны.

Hавiны
ЕЗ увядзе санкцыі супраць банкаўскай, калійнай і нафтавай галінаў беларускай эканомікі
2021.06.18 18:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў