Трэнера гандбольнага клубу «Віцязь» асудзілі на 15 дзён арышту


Што менавіта яму закідаюць, невядома.

Марш герояў
Канстанцін Якаўлеў, галоўны трэнер гандбольнай каманды «Віцязь».
Фота: Белсат

18 чэрвеня Канстанціна Якаўлева, галоўнага трэнера гандбольнага клубу «Віцязь» і актывіста аб’яднання спартоўцаў «SOS-BY», асудзілі на 15 дзён арышту, паведамляе «SOS-BY». Яго затрымалі 16 чэрвеня на трасе М1, калі ён ехаў з Баранавічаў, дзе сустракаў з няволі журналіста Дзмітрыя Руто.

Якаўлева судзілі за несанкцыянаванае мерапрыемства (арт. 24.23 КаАП РБ), але ў чым склад парушэння, не паведамляюць. Іншыя, хто быў на сустрэчы Руто, на волі.

Hавiны
Журналіст Дзмітрый Руто і артыст камернага хору Дзяніс Іваноў атрымалі 15 содняў арышту
2021.06.02 15:53

АА belsat.eu

Стужка навінаў