Палякі з Горадні падпісваюць петыцыю супраць дыскрымінацыі іхных дзяцей у дзяржаўнай адукацыі


Бацькі дзяцей, якіх не прынялі ў першы клас школы з польскаю моваю навучання ў Горадні, збіраюць подпісы пад лістом да мясцовых органаў адукацыі, у якім патрабуюць павялічыць колькасць класаў, а таксама крытыкуюць ідэю выкладаць у школе на беларускай мове, бо лічаць гэта дыскрымінацыяй польскіх дзяцей.

Нядаўна гарадзенскія ўлады абвесцілі, што ў адзінай у Горадні і ў адной з дзвюх існых у Беларусі школаў з польскаю моваю навучання з’явіцца клас з беларускамоўным навучаннем. Для гэтага з сярод больш як 40 школаў у Горадні абралі менавіта польскую школу, не зважаючы на тое, што кожны год не стае месцаў для ахвочых пачаць вучыцца на польскай мове.

Аналітыка
Лукашэнка абяцаў: калі стане прэзідэнтам, палякі будуць мець столькі школаў, колькі неабходна. Гісторыя Саюзу палякаў Беларусі
2021.04.05 08:00

 

Рада Саюзу палякаў у Беларусі на гэты конт выступіла з адмысловаю заявай. У ёй адзначаецца, што гарадскія органы адукацыі, як і абласныя, прынялі такое рашэнне без кансультацыяў з бацькоўскаю супольнасцю адзінай у горадзе школы з польскаю моваю навучання і без згоды мясцовых польскіх арганізацыяў, напрыклад, СПБ (фармальны ўласнік будынку, дзе месціцца школа) і Таварыства польскай школы. Гэта груба парушае прынцыпы, на якіх базавалася дамова пра будаўніцтва сучаснага будынку сярэдняй школы ў Горадні з польскаю моваю навучання за кошт польскага падаткаплатніка. Такая вялікая інвестыцыя паўстала пры ўмове, што яна будзе служыць інтарэсам польскай нацыянальнай меншасці ў Горадні і ваколіцах.

Hавiны
Гарадзенскага музыку выпраўляюць адбываць пакаранне ў Віцебск
2021.06.14 13:43

Сябры галоўнай рады Саюзу палякаў у Беларусі напісалі, што, «паважаючы і падтрымліваючы права жыхароў Горадні беларускай нацыянальнасці навучаць сваіх дзяцей на роднай мове ў сваёй краіне», яны катэгарычна супраць таго, каб права на адукацыю дзяцей рэалізоўвалася за кошт абмежавання тых жа правоў польскай нацыянальнай меншасці.

«Мы лічым, што праз рэалізацыю права беларусаў развіваць адукацыю на сваёй нацыянальнай мове за кошт інтарэсаў палякаў, якія пражываюць у Беларусі, органы адукацыі Горадні і Гарадзенскай вобласці са згоды цэнтральных органаў улады Рэспублікі Беларусь, свядома ствараюць сітуацыю, якая скіраваная на тое, каб падзяліць два брацкія народы і пасеяць сярод палякаў, якія жывуць як у Беларусі, так і ў Польшчы, недавер да братоў-беларусаў, а сярод беларусаў выклікаць негатыўнае стаўленне да палякаў», – гаворыцца ў заяве Саюзу палякаў у Беларусі.

Паводле інфармацыі парталу Znadniemna.pl, ужо ў першы дзень набору вучняў у польскую школу ў Горадні адміністрацыя ўстановы не прыняла дакументаў ад бацькоў больш як дваццаці польскіх дзяцей Горадні. Тым часам у беларускамоўны клас, які ствараўся ў школе паводле ініцыятывы ўладаў, падалі дакументы адзінкі. Набор вучняў у першыя класы ў польскай школе ў Горадні працягнецца да 28 жніўня.

 

Hавiны
«Гэта адбылося па ўказцы дзяржавы». Былы архіепіскап Арцемій пракаментаваў сваю адстаўку
2021.06.13 21:31

ЯБ/ belsat.eu паводле znadniemna

Стужка навінаў