ЕЗ увядзе санкцыі супраць банкаўскай, калійнай і нафтавай галінаў беларускай эканомікі


У Бруселі дасягнутае пагадненне ў справе санкцыяў супраць чыноўнікаў з Беларусі. Абмежаванні закрануць банкаўскую, калійную і нафтавую галіны, паведамляе «Радыё Свабода».

Тры галіны беларускай эканомікі патрапяць у чорны спіс Еўразвязу. У Бруселі дасягнутае пагадненне аб увядзенні санкцыяў у дачыненні банкаўскай, калійнай і нафтавай галінаў беларускай эканомікі. Паводле карэспандэнта «Радыё Свабода» Рыкарда Юзьвяка, Рада міністраў замежных справаў краінаў Еўразвязу прымуць гэтыя абмежаванні і на наступным тыдні чакаецца іх абвяшчэнне.

Імёны асобаў і назвы арганізацыяў, на якіх распаўсюдзяцца новыя санкцыі, будуць апублікаваныя ў афіцыйным часопісе ЕЗ.

Аб’ектыў
Новыя амерыканскія санкцыі для Лукашэнкі
2021.06.17 22:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў