Бабарыка з СІЗА даў інтэрв’ю расейскаму РБК: Румынскі сцэнар змены ўлады магчымы


Расея можа паглынуць Беларусь да 2024 года як адзіны крэдытор дзяржавы, лічыць палітычны вязень.

Віктар Бабарыка.
Фота: Белсат

Былы патэнцыйны кандыдат на прэзідэнцтва ў 2020 годзе і былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» даў з-за кратаў завочнае інтэрв’ю расейскаму выданню РБК.

Артыкулы
Мінуў год з затрымання Віктара Бабарыкі
2021.06.18 10:23

Што ён сказаў:

  • У Беларусі магчымы румынскі сцэнар змены ўлады (у 1989 годзе кіраўнік камуністычнай Румыніі Нікалае Чаўшэску спрабаваў уцячы з краіны падчас масавых пратэстаў, але яго злавілі і расстралялі разам з жонкай). Аднак ад гэтага «ніхто, у тым ліку Расея, не выйграе».
  • «Расея часам зыходзіць з філасофіі, што калі ўжо навыдавалі грошай, то адмаўляцца ад падтрымкі – гэта страціць. Але гэта прынцып вар’ятні: чым даўжэй ты выдаеш, тым яшчэ больш шкада страціць, ад гэтага трэба адыходзіць».
  • Расея можа паглынуць Беларусь да 2024 года, бо на гэта працуе рост дзяржаўнай запазычанасці і тое, што Расея фактычна ёсць адзіным крэдыторам Беларусі. Фіналам паглынання можа стаць адзіная валюта з эмісійным цэнтрам у Маскве.
  • Да 2024 года – года прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі – Расея мусіць вызначыцца, што рабіць далей з Беларуссю: «Альбо мы бачым кіраваную гісторыю, якая задавальняе Расею з пункту гледжання кантролю і прадказальнасці, альбо мы бачым сур’ёзнае паглыбленне інтэграцыі».
  • Рэферэндум аб змене Канстытуцыі наўрад ці стануць праводзіць, бо «яны зразумелі адну рэч: цяперашніх беларусаў на выбарчыя ўчасткі прывесці яны ніколі не захочуць ні пры якіх абставінах, незалежна ад нагоды. Легальна сабраць беларусаў і даць ім выказацца – для ўладаў гэта прысуд».
Hавiны
8 музеяў былых дыктатараў у «краінах сацлагеру»
2021.05.18 08:30

АА belsat.eu

Стужка навінаў