У Горадні пачаўся суд над «групай Аўтуховіча»


У гарадзенскай турме № 1 пачаўся судовы працэс над 12 беларусамі, якіх следчыя аб’ядналі ў так званую групу Аўтуховіча і вінавацяць у тым ліку ў тэрарызме.

У справе праходзяць Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Гундар, Вольга Маёрава, Галіна Дзербыш, Віктар Снегур, Павел Сава, Сяргей, Павел і Любоў Разановічы, а таксама Ірына і Антон Мельхеры.

Аналітыка
Суддзя Вітольда Ашурка і «расстрэльны» артыкул. За што і дзе будуць судзіць «групу Аўтуховіча»
2022.05.17 15:19

Мікалаю Аўтуховічу выставілі абвінавачанне паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ч. 3 арт. 289 («Акт тэрарызму»). Паводле гэтага артыкулу Аўтуховічу пагражае смяротнае пакаранне.

Тэлеграм-канал АТН паведамляе, што двое фігурантаў лічацца «асабліва небяспечнымі» і будуць ў асобных клетках («стаканах»), а астатнія – у агульнай. Мяркуючы з фота, двума «асабліва небяспечнымі» падсуднымі лічацца Аўтуховіч і Любоў Разановіч.

Справу разглядае Гарадзенскі абласны суд, суддзя – Максім Філатаў. Менавіта ён прысудзіў пяць гадоў калоніі Вітольду Ашурку, які загінуў у траўні 2021 года ў шклоўскай калоніі.

Аналітыка
Ці сапраўды існавала «тэрарыстычная група» Аўтуховіча? Аналізуем гучную справу
2021.02.26 20:06

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў