The «Washington Post»: праз санкцыі Кітай рэзка скараціў экспарт тэхналогіяў у РФ


Кітай удвая скараціў экспарт тэхналогіяў у Расею пасля ўвядзення санкцыяў ЗША. Пра гэта піша «The Washington Post».

Паводле звестак амерыканскага боку, аб’ёмы паставак ноўтбукаў з Кітаю ў Расею ў сакавіку ўпалі на 40 % у параўнанні з папярэднім месяцам, а экспарт смартфонаў упаў на дзве траціны. Акрамя таго, экспарт абсталявання тэлекамунікацыйных сетак з Кітаю знізіўся на 98 %.

Міністарка гандлю ЗША Джына Раймонда (Gina Raimondo) лічыць, што Пекін праяўляе асцярожнасць у сувязі з амерыканскімі санкцыямі супраць Расеі. Яна лічыць гэта доказам таго, што санкцыйныя абмежаванні працуюць.

Цікава, што санкцыі ЗША не мелі на мэце блакаванне продажу ў Расею спажывецкіх тавараў – смартфонаў і ноўтбукаў. Але некаторыя кітайскія кампаніі ўсё адно спынілі экспарт у РФ.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў