Прафсаюзнаму актывісту з Бабруйску прысудзілі паўтара года «хатняй хіміі»


Старшыню бабруйскай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу Сяргею Гурло прысудзілі паўтара года «хатняй хіміі», абвінаваціўшы ў абразе двух бабруйскіх міліцыянтаў.

Нібыта Сяргей Гурло пакінуў абразлівыя каментары ў чаце аднаго з тэлеграм-каналаў.

Сяргей Гурло.
Фота: Белсат

Суддзя Антон Дудаль прызнаў прафсаюзнага актывіста вінаватым паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэксу і пакараў яго паўтара годам «хатняй хіміі». Таксама мужчына мусіць сплаціць па тысячы рублёў маральнай кампенсацыі кожнаму «пацярпеламу» міліцыянту (агулам 2 тысячы рублёў) і 174 рублі судовых выдаткаў. У яго сканфіскавалі мабільны тэлефон як «прыладу злачынства».

Пракурор запрошваў тры месяцы арышту.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў