Памёр беларускі палітык Станіслаў Гусак


На 72-м годзе ад інсульту памёр Станіслаў Гусак – адзін са стваральнікаў дэмакратычнага руху ў Беларусі. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

Інжынер-энергетык Станіслаў Гусак стаяў ля вытокаў заснавання БНФ, быў адным са стваральнікаў дэмакратычнага руху ў Беларусі на мяжы 80–90 гадоў, намеснікам старшыні Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі.

З 1993 года ўваходзіў у склад ценевага кабінету апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ склікання, быў у камандзе Зянона Пазняка на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года.

Станіслаў Гусак быў аўтарам праекту Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару, які ў выпадку ягонай рэалізацыі пазбавіў бы Беларусь ад паліўнай залежнасці ад Расеі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў