Лукашэнка: Нам трэба выстаяць


Аляксандр Лукашэнка падчас паседжання Савету бяспекі заявіў, што супраць ягонага рэжыму працуюць спецслужбы з велізарным досведам.

«Ні ў якім разе не расслабляцца! Я і так разумею, бачу, што малайцы, кантралюеце, глядзіце за сітуацыяй, па галоўных пытаннях рэагуеце як след. Але вы павінны дакладна разумець, што супраць нас сёння працуюць з вялізным досведам спецслужбы. Мы наогул яшчэ немаўляты ў параўнанні з імі. І нам трэба выстаяць. І мы выстаім, калі мы не расслабіліся. Таму што на нашым баку праўда і пераважная большасць людзей», – цытуе Лукашэнку БелТА.

Ён адзначыў, што той «мяцеж у форме бліцкрыгу», як і многія наступныя этапы, быў пераадолены. «Упэўнены, пераадолеем і ўсе астатнія цяжкасці. Пры гэтым трэба памятаць, што галоўнае для нас – эканоміка», – рэзюмаваў Лукашэнка.

Лукашэнка таксама заявіў пра неабходнасць пашырыць паўнамоцтвы Савету бяспекі.

«Улічваючы агрэсіўныя спробы ператварыць Беларусь, па тэрміналогіі Злучаных Штатаў Амерыкі, у «недзеяздольную дзяржаву», мы павінны замацаваць за Саветам бяспекі новыя канкрэтныя, жыццёва важныя функцыі. Такое пашырэнне паўнамоцтваў будзе садзейнічаць запэўніванню стабільнай і бяспечнай работы ўсёй дзяржавы і кожнага чалавека, – сказаў ён. – Усё гэта пытанні абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу, аб якіх і гаворыцца ў падпісаным мной 9 траўня дэкрэце».

Аб’ектыў
«Лукашэнка гатовы памерці ці ўцячы». Навошта дэкрэт на выпадак смерці
2021.05.10 22:24

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў