Галоўную рэдактарку TUT.by вывелі праз чорны ўваход і звезлі невядома куды


Марыну Золатаву пасля ператрусу ў ейнай кватэры вывелі праз чорны выхад і павезлі, паведамляе TUT.by.

У яе забралі тэхніку. Марына паспела крыкнуць, што яна, дырэктар ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людміла Чэкіна і галоўная бухгалтарка кампаніі Анжэла Асад, магчыма, праходзяць у справе паводле артыкулу 243 КК («Ухіленне ад падаткаў»).

Паводле звестак «Вясны», Юлія Чарняўская, удава Юрыя Зісера можа быць пад канвоем у прыёмным пакоі першага шпіталю Менску. Юлія Чарняўская перанесла гіпертанічны крыз.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў