Агучаны вырак «берасцейскім партызанам»


У судзе Ленінскага раёну Берасця сёння абвесцілі вырак 10 берасцейцам, якіх вінавацілі ў вывешванні пудзілаў, блакаванні чыгункі, падпале апонаў і іншых дзеяннях.

У судзе Ленінскага раёну Берасця 3 траўня абвесцілі вырак 10 берасцейцам, якіх вінавацілі ў вывешванні пудзілаў, блакаванні чыгункі, падпале апонаў і іншых дзеяннях.
Фота: Белсат

Фігурантам справы ставілася ў віну некалькі эпізодаў: вывешванне пудзілаў у розных месцах Берасця, закідванне яйкамі і камянямі апорнага пункту міліцыі, падпал ноччу на бязлюднай вуліцы аўтамабільных апонаў, размалёўванне кіёска «Табакерка». Усё гэта расцэньваецца як «злоснае хуліганства» (ч. 2 арт. 339 КК), «асабліва злоснае хуліганства» (ч. 3 арт. 339 КК). Таксама ставіцца ў віну «наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартавага сродку або шляхоў зносінаў» (ч. 1 арт. 309 КК) за замыканне чыгуначных рэек металічным дротам.

У судзе Ленінскага раёну Берасця 3 траўня абвесцілі вырак 10 берасцейцам, якіх вінавацілі ў вывешванні пудзілаў, блакаванні чыгункі, падпале апонаў і іншых дзеяннях.
Фота: Белсат

Сёння суддзя Аляксандр Семянчук прызнаў усіх вінаватымі і зацвердзіў пакаранні, якія запрасіла дзяржаўнае абвінавачанне:

Камбуль Яўген – 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму;

Сяргей Сіліч – 4 гады калоніі агульнага рэжыму;

Сілюк Максім – 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;

Пыцель Максім – 3 гады калоніі агульнага рэжыму;

Сыраватка Вольга – 2 гады калоніі агульнага рэжыму;

Барынава Наталля – 1 год калоніі агульнага рэжыму;

Муратава Наталля – 1 год калоніі агульнага рэжыму;

Красоўскі Сяргей – 2 гады калоніі агульнага рэжыму;

Кацюбка Уладзімір – 1 год 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;

Сілянок Марына – 1 год 6 месяцаў «хіміі».

У Ліліі Баярынавай і Максіма Сілюк дачцэ паўтара года. У бліжэйшы два з паловай гады яна можа не ўбачыць свайго бацькі, бо менавіта такі тэрмін атрымаў Максім.

«Усё выйшла цынічна, пракурор запрасіў 2,5 года – суддзя іх даў, нічога не памянялася, усё слова ў слова, я лічу, што гэта несправядліва. Максім наогул не ў чым не вінаваты, ён быў сведкам, ён толькі дапамог і падвёз людзей. Яны хацелі абараніць сваю радзіму, але атрымалі звыш жудасны прысуд. У гэтай справе ёсць дзяўчынкі, якія не ведалі на што ідуць, у адной папрасілі прынесці газеты, у іншай зрабіць лялькі, для чаго яны былі яны не ведаюць. І ўсё, нідзе не ўдзельнічалі, не ездзілі гэтыя лялькі развешваць, і абедзве атрымалі пазбаўленне волі», – сказала «Белсату» Лілія Баярынава, грамадзянская жонка Максіма Сілюка.

Hавiны
Да 5 гадоў: дзяржабвінавачанне ў Берасці запытала пакаранне дзесяці ўдзельнікам справы «за пудзілы» і не толькі
2021.05.03 23:52

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў