У траўні з Менску ў анэксаваны Крым паедуць цягнікі


З 26 траўня ў раскладзе Беларускай чыгункі з’явіцца новы цягнік. Пасажыры з Менску могуць трапіць у анжксаваны расейцамі Крым, піша «Sputnik».

Штодзённы цягнік Масква – Сімферопаль будзе заязджаць у Менск па пасажыраў. Цягнік пачне курсаваць з 26 траўня бягучага года. У беларускай сталіцы да цягніка, які накіроўваецца ў анэксаваны расейцамі Крым, будуць прычапляць пасажырскія вагоны.

Паведамляецца, што білеты хутка паступяць у продаж.

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расейскаму прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву 30 лістапада прызнаў анэксаваны Расеяй украінскі Крым «дэ-факта і дэ-юрэ» расейскім і расказаў, што збіраецца прыехаць на паўвостраў. Але яго словы разышліся з рэальнымі крокамі.

Краіны Захаду лічаць Крым анэксаванай тэрыторыяй і не прызнаюць яго расейскім.

Hавiны
Навошта Лукашэнка прызнаў Крым расейскім? Што пішуць у Беларусі, Украіне і Расеі
2021.12.02 01:59

belsat.eu

Стужка навінаў