У Беларусі з 19 красавіка падаражэе паліва


З 19 красавіка ў Беларусі раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва вырастуць на дзве капейкі, паведамляе «Белнафтахім».

Восьмы раз з пачатку года ў Беларусі вырастуць цэны на паліва. З 19 красавіка літр АІ-92 будзе каштаваць 2,16 рубля, АІ-95 – 2,26 рубля, АІ-98 – 2,48 рубля, ДП – 2,26 рубля.

Раней «Белнафтахім» тлумачыў рост цэнаў на паліва павышэннем коштаў нафты. Але апошнія два тыдні рост ніяк не абгрунтоўваецца.

Аб’ектыў
Падзенне нафтавых гігантаў: «ЛУКОЙЛ» можа скараціць вытворчасць бензіну і дызелю
2022.04.07 23:20

 

ВК belsat.eu

Стужка навінаў