Расея распачала новую фазу наступу ва Украіне


Расейскія войскі 18 красавіка распачалі новую фазу свайго наступу на ўсходзе Украіны. Пра гэта адначасова заявілі сакратар Рады Нацбяспекі і абароны Аляксей Данілаў і Генеральны штаб Збройных сілаў Украіны.

Старшыня Рады Нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў паведаміў, што расейскія войскі распачалі наступ на ўсходзе Украіны.

«Гэта афіцыйная заява. Сёння раніцай амаль па ўсёй лініі фронту Данецкай, Луганскай і Харкаўскай вобласцяў акупанты мелі спробу прарваць нашую абарону. На шчасце, нашыя вайскоўцы трымаюцца, толькі ў двух гарадах акупанты прайшлі. Гэта Крэмінная і яшчэ адзін невялікі горад. Працягваюцца баі, мы не здаём сваіх тэрыторыяў, і спроба пачаць актыўную фазу ў іх пачалася сёння раніцай», – адзначыў Данілаў.

Таксама з раніцы 18 сакавіка Генштаб Збройных сілаў Украіны канстатуе, што на Данбасе заўважныя прыкметы пачатку наступальнай аперацыі з боку расейскага агрэсара.

Аб’ектыў
«Гэта генацыд, які мэтанакіравана здзяйсняе агрэсар». Расея абстрэльвае жылыя раёны
2022.04.18 22:59

belsat.eu

Стужка навінаў