Еўразвяз працягне падтрымліваць беларусаў


Прадстаўнікі штабу Віктара Бабарыкі паведамляюць, што атрымалі адказ з Еўразвязу на зварот аб падтрыманні беларусаў, якія вымушана з’ехалі з краіны. У Бруселі запэўніваюць, што простыя грамадзяне нашай краіны змогуць разлічваць на дапамогу з боку ЕЗ.

Урзуля фон дэр Ляен.
Фота: European People’s Party / Flickr

Прадстаўнікі каманды Віктара Бабарыкі звярнуліся з лістом да старшыні Еўрапейскай камісіі Урзулі фон дэр Ляен. У звароце яны задалі пытанне пра падтрыманне беларусаў, якія шукаюць абароны ў ЕЗ, і недапушчэнні дыскрымінацыі на тэрыторыі Еўразвязу выключна паводле нацыянальнай прыкметы. У Бруселі адказалі на гэты зварот і запэўніваюць, што грамадзяне нашай краіны, якія да ўварвання Расеі жылі ва Украіне, змогуць разлічваць на міжнародную абарону ў ЕЗ.

Акрамя таго, візавыя абмежаванні на ўзроўні ЕЗ закрануць выключна прадстаўнікоў улады і не адаб’юцца на простых беларусаў. Таксама цяпер абмяркоўваецца пытанне пра выдаванне беларусам доўгатэрміновых візаў і відаў на жыхарства.

У Еўразвязе абяцаюць падтрымліваць беларускі народ і яго выбар на карысць дэмакратыі і фундаментальных свабодаў.

Hавiны
«Беллеспаперпрам»: «Санкцыі закранулі больш за 40 % экспарту»
2022.04.18 11:12

belsat.eu

Стужка навінаў