Аўстрыя на 80 % залежыць ад расейскага газу і ў найлепшым выпадку адмовіцца ад яго праз 2 гады


Канцлер Аўстрыі Карл Нэгамэр паведаміў, калі краіна зможа адмовіцца ад расейскага газу. На думку палітыка гэта магчыма не раней чым праз 2 гады, бо Аўстрыя на 80 % залежыць ад імпарту з Расеі. Таму Аўстрыя не можа падтрымаць «эмбарга» «ні сёння ні заўтра», – паведамляе агенцтва Bloomberg.

Працаўнік расейскага «Газпрому».
Фота: ua.news

Цікава, што 7 красавіка Еўрапарламент пераважнай большасцю галасоў прыняў рэзалюцыю да краінаў G20 з заклікам накласці эмбарга на расейскую нафту, вугаль і газ. Першымі краінамі, якія падтрымалі гэтыя захады, сталіся Літва, Эстонія і Латвія.

Hавiны
Літва, Латвія і Эстонія адмовіліся ад расейскага газу
2022.04.03 18:09

У той жа час нямецкі ўрад – адзін з актыўных супраціўнікаў гэтых захадаў. Канцлер ФРГ Шольц адзначаў, што тэрміновая адмова ад паставак расейскага газу можа стацца прычынай значнага эканамічнага і энергетычнага крызісу ў Еўропе і ва ўсім свеце.

У той жа час заходнія краіны актыўна вядуць пошукі альтэрнатыўных імпарцёраў энерганосьбітаў і ў прыватнасці газу на тэрыторыю ЕЗ.

Аб’ектыў
Эмбарга для Расеі: «Такога кшталту санкцыі не ўжываліся нават у самыя змрочныя гады халоднай вайны»
2022.04.08 23:31

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мяркуе, што заходнія краіны мусяць даваць больш рашучы адказ Расеі, у тым ліку датычна санкцыяў. Зяленскі адзначыў, што не разумее, як у такі час «можна зарабляць на чужой крыві». Нагадаем, што паводле дамоўленасцяў краіны ЕЗ плоцяць прыкладна $ 1 млрд Расейскай Федэрацыі. У той час, калі ўсяго вайсковай дапамогі Украіне прапанавалі на суму крыху меншую за $ 1 млрд.

Hавiны
Зяленскі: Я не магу зразумець, як можна зарабляць на крыві
2022.04.15 15:54

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў