Захарава заявіла, што ўлады Чэхіі высылаюць расейскіх дыпламатаў, каб схаваць «замах» на Лукашэнку


Марыя Захарава.
Фота: council.gov.ru

Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства замежных справаў Расеі Марыя Захарава ў эфіры тэлеканалу «Россия-1» заявіла, што Захад нібыта хацеў «перакрыць» інфармацыю аб падрыхтоўцы ў Беларусі дзяржаўнага перавароту высылкай з Чэхіі расейскіх дыпламатаў.

«Складваецца абсалютная адчуванне, а яно падмацаванае, сапраўды, фактычным матэрыялам, што ў інфармацыйнай прасторы, у першую чаргу, заходняй, трэба было нашым заходнім партнёрам зрабіць так, каб перакрыць важнасць і актуальнасць той інфармацыі, якая была апублікаваная як з боку Расеі, так з боку Рэспублікі Беларусь адносна не проста змовы, а плану па канстытуцыйным перавароце», – патлумачыла Захарава.

Паводле яе, чэшскія ўлады прадэманстравалі адсутнасць самастойнай лініі ў міжнародных справах і ў дачыненнях з Расеяй. Яна таксама паабяцала хутка абвясціць пра расейскіх кроках у адказах на высылку дыпламатаў з Чэхіі.

Hавiны
Што кажуць людзі, якіх у эфіры БТ абвінавацілі ў замаху на Лукашэнку
2021.04.18 13:06

17 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што затрыманыя ў Беларусі і Расеі беларускія апазіцыйныя палітыкі Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў і Юрась Зянковіч нібыта рыхтавалі з дапамогай амерыканскіх спецслужбаў дзяржаўны пераварот і замах на самога Лукашэнку. Гэтыя звесткі затым пацвердзілі ў КДБ Беларусі ды ФСБ Расеі.

Адзначым, што яшчэ 16 красавіка прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што нічога не ведае ані пра Фядуту, ані пра Зянковіча.

Між тым міністр замежных спраў Чэхіі Ян Гамачак заявіў, што краіна вышле 18 расейскіх дыпламатаў. Таксама паліцыя Чэхіі абвясціла ў вышук меркаваных супрацоўнікаў ГВУ Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. Міністр паведамляе, што ў Чэхіі «ёсць абгрунтаваныя падазрэнні» у датычнасці расейскіх спецслужбаў да выбухаў складоў боепрыпасаў у Врбеціц у 2014 годзе. Краіна вырашыла выслаць тых, каго ідэнтыфікавалі як супрацоўнікаў расейскіх спецслужбаў Галоўнага выведвальнага ўпраўленне і Службы вонкавай выведкі Расеі.

Hавiны
Улады Чэхіі высылаюць з краіны 18 расейскіх дыпламатаў
2021.04.18 10:55

МГ belsat.eu

Стужка навінаў