У Літве ў фуры з Беларусі знайшлі кантрабандных цыгарэтаў на мільён еўраў


Канфіскаваныя літоўскімі памежнікамі цыгарэты.
Фота: lrmuitine.lt

Літоўскія памежнікі на памежным пункце «Беняконі-Шальчынінкай» затрымалі буйную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі. Пра гэта паведамляе мытная служба Літвы.

Кіроўца-беларус, прыбыўшы вечарам 11 красавіка на КПП на фуры «Daf», заявіў мытнікам, што перавозіць кардон транзітам праз Літву ў Польшчу. Але на рэнтгене высветлілася, што ўнутры кардона выразаныя паражніны, у якіх было каля 300 тыс. пачкаў цыгарэт марак «NZ Gold» і «Minsk Superslims» прыкладным коштам больш за 1 млн еўра.

Кіроўца адпушчаны пад заклад. У яго таксама ўзялі падпіску аб нявыездзе.

Hавiны
У Расеі следчыя перакрылі канал пастаўкі беларускіх кантрабандных цыгарэт
2021.04.08 20:32

Таксама ў красавіку следчыя Расеі распачалі крымінальную справа ў дачыненні да трох жыхароў смаленскай вобласці, якія забяспечвалі кантрабанду беларускіх цыгарэтаў у РФ.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў