У эфіры расейскага тэлеканалу распавялі новыя падрабязнасці пра затрыманных Зянковіча і Фядуту


У эфіры праграмы «Вести недели» на праўладным канале «Россия 1» распавялі пра новыя падрабязнасці «справы аб перавароце», які нібыта планаваўся ў Беларусі, і замаху на Лукашэнку, перадае РБК.

Hавiны
У ФСБ распавялі пра дапамогу ў перадухіленні дзяржперавароту ў Беларусі
2021.04.17 22:42

У сюжэце расейскага каналу паведамілі, што затрыманыя па «спробе ваеннага перавароту» ў Беларусі Юрась Зянковіч і Аляксандр Фядута сустракаліся ў Маскве з «некаторымі генераламі Узброеных сіл Беларусі» і прывезлі на сустрэчу пайменны спіс асобаў, якія займаюць вышэйшыя пасады ў органах улады. Гэты спіс яны, нібыта, атрымалі ад хакераў.

«Усе асабістыя дадзеныя на іх <…> Нашы хлопцы ўзламалі сервера МУС, КДБ, Следчага камітэту. Выпампавалі ўсе базы дадзеных. Усе асабістыя дадзеныя мы прадаставім», – прыводзяць словы Зянковіча ў сюжэце.

Акрамя гэтага ў эфіры прыводзяцца нібыта словы Зянковіча аб ліквідацыі Лукашэнкі і далейшых планах: «Задача № 1 – ліквідаваць самага галоўнага. Задача № 2 – блакаваць унутраныя войскі, блакаваць АМАП. Задача № 3 – заняць некалькі сімвалічных аб’ектаў у цэнтры гораду, у тым ліку радыёстанцыю, тэлебачанне, каб мы маглі зачытаць зварот. І пажадана заблакаваць Менск, каб не маглі падцягнуць знешнія войскі».

Акрамя таго, журналісты расейскага тэлебачання паведамілі, што пасля перавароту падазраваныя хацелі разрабаваць і прысвоіць маёмасць Лукашэнкі.

Hавiны
Што кажуць людзі, якіх у эфіры БТ абвінавацілі ў замаху на Лукашэнку
2021.04.18 13:06

АД, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў