Польскія літаратуразнаўцы і ПЭН-клуб патрабуюць вызвалення Аляксандра Фядуты


Польскія літаратуразнаўцы патрабуюць вызвалення Аляксандра Фядуты, які быў затрыманы ў межах крымінальны справы 11 красавіка ў Маскве. Ужо каля 60 чалавек падпісаліся пад зваротам за яго вызваленне.

Аляксандр Фядута.
Фота: Александр Федута / Facebook

«Мы былі абураныя, калі даведаліся пра незаконны арышт спецслужбамі Беларусі на тэрыторыі замежнай дзяржавы па ілжывым абвінавачванні нашага калегі і паплечніка, беларускага навукоўца-літаратуразнаўцы, доктара Аляксандра Фядуты. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення яго з турмы», – гаворыцца ў звароце.

Таксама з заявай аб вызваленні Аляксандра Фядуты выступіў і польскі ПЭН-клуб:

«Польскі ПЭН-клуб далучае свой голас да пісьменнікаў, што прадстаўляюць ПЭН-клубы іншых краін, да голасу сусветнай публічнай думкі. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Аляксандра Фядуты, а таксама ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі. Мы рашуча асуджаем міжнародныя правакацыі, што спрабуюць абгрунтаваць беззаконнасць у блізкай нам краіне».

АД, belsat.eu

Стужка навінаў