Нядзельныя акцыі пратэсту адбываюцца ў Беларусі 18 красавіка


У 253-ці дзень паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі людзі працягваюць выходзіць на акцыі.

Раніцай 18 красавіка на вуліцы Дзянісаўская ў Менску беларусы сталі ў ланцуг каля дарогі з БЧБ-сцягамі.

У іншым раёне Менску беларусы таксама выйшлі на нядзельную акцыю.

Фота: чытачы Белсату

А ў Берасці жыхары на балконах на розных паверхах вывесілі вось такія БЧБ-сцягі.

Жыхары Бярозы таксама перадаюць прывітанне і кажуць, што яны ідуць да перамогі.

Фота: чытачы Белсату

Таксама на гэтым тыдні жыхары менскага Міхалова напісалі больш за 200 лістоў палітзняволеным.

Лісты палітвязням.
Фота: чытачы Белсату
Лісты палітвязням.
Фота: чытачы Белсату

АД, belsat.eu

Стужка навінаў