Новыя маршы і новыя падрабязнасці «замаху» на Лукашэнку. 253-і дзень пратэсту ў Беларусі


Марш 18 красавіка ў Менску.
Фота: Telegram / belsat

Беларусы 253 дні запар працягваюць пратэставаць супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Падводзім вынікі 18 красавіка.

Новыя маршы

Людзі пратэставалі з раніцы і да вечара. Гэтак, раніцай 18 красавіка на вуліцы Дзянісаўскай у Менску беларусы сталі ў ланцуг каля дарогі з нацыянальнымі сцягамі.

А ў Берасці жыхары на балконах на розных паверхах вывесілі вось такія бел-чырвона-белыя сцягі.

Моцны вечаровы марш у менскай Лошыцы.

А ў адным з раёнаў Менску анархісты нагадалі, што «свабода нараджаецца ў змаганні».

Праходзілі акцыі па ўсёй краіне ў самых розных фарматах.

Гандаль палітвязнямі

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка выступіў з заявай, у якой паведаміў, што дзейныя ўлады Беларусі рыхтуюцца пачаць гандаль палітвязнямі, каб не дапусціць увядзення амерыканскіх санкцыяў.

Магчыма, што ўжо напачатку наступнага тыдня «амерыканскія афіцыйныя асобы абнародуюць шэраг санкцыйных нюансаў, якія датычаць Беларусі».

Вольга Залатар. Фота са старонкі ў Фэйсбуку

Між тым два каталіцкія святары напісалі паручальніцтвы за палітзняволеную, маці пяці дзяцей Вольгу Залатар, каб яе выпусцілі з турмы. Таксама было напісана два хадайніцтва ў Следчы камітэт аб спыненні крымінальнага пераследу Вольгі Залатар, якія сумарна падпісалі каля 70 ксяндзоў.

«Замах» на Лукашэнку

Працягвае разварочвацца і гісторыя з нібыта спробай дзяржаўнага перавароту і замахам на забойства Аляксандра Лукашэнкі, што нібыта планавалі Аляксандр Фядута, Юрась Зянковіч і Рыгор Кастусёў.

У КДБ заяўляюць, што сачылі за ім паўгода, а затрымлівалі разам з ФСБ. Затрыманым пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення. Пры гэтым фігуранты справы, якія застаюцца за мяжой, заяўляюць, што нічога такога не планавалі, а апублікаваныя матэрыялы онлайн-размоваў увогуле ледзь не былі ў адкрытым доступе.

Аналітыка
«Для чаго Пуцін падыгрывае Лукашэнку?» Разважае аналітык Ігар Ільяш
2021.04.18 16:47

У камандзе Святланы Ціханоўскай падазраюць, што заява пра замах на Лукашэнку і ягоную сям’ю можа быць правакацыяй спецслужбаў Беларусі і Расеі. Абвяргаюць сваю датычнасць да «замаху» і ў амерыканскім Дзярждэпартаменце.

Беларускі выпадак таксама стаў часткай дыпламатычнага скандалу паміж Расеяй і Чэхіяй. У МЗС РФ заявілі, што расейскіх дыпламатаў высылаюць з Чэхіі не з прычыны дэструктыўнай дзейнасці расейскай выведкі, а каб схаваць «замах» на Лукашэнку. У адказ Расея высылае чэшскіх дыпламатаў.

У самой жа Расеі 21 красавіка плануюцца чарговыя масавыя пратэсты падтрымання Аляксея Навальнага і Фонду барацьбы з карупцыяй, што зазнае моцны ціск уладаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў