Незалежныя эксперты абвінавачваюць Караніка, які спрабуе весці дыскусію, у маніпуляцыях

Былы міністр аховы здароўя актыўна каментуе падзеі на Гарадзеншчыне і ў краіне ў сваім Facebook. Адзін з допісаў прысвечаны статыстыцы смяротнасці ад каронавіруса. Чыноўнік абараняе лічбы, якія афіцыйна публікуе Мінздароўя. Незалежныя эксперты кажуць, што насамрэч допіс былога міністра маніпулятыўны і прапаганда.

У сваім Facebook былы міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, які цяпер кіруе Гарадзеншчынай, піша, што ў каментарах да ягоных допісаў вельмі часта ўзнікаюць пытанні, якія не адносяцца да тэматыкі ягоных пастоў, а пра каронавірус. Чыноўнік вырашыў патлумачыць скептыкам, што афіцыйная статыстыка адлюстроўвае рэальны стан смяротнасці насельніцтва ад каронавіруса.

Журналісты падчас сустрэчы з Уладзімірам Каранікам (на той момант – міністрам аховы здароўя). 17 жніўня 2020. Фота: ТК / Белсат

«Вы бачылі ў нашай краіне стадыёны і гандлёвыя цэнтры, спехам пераробленыя пад больніцы, як у многіх іншых краінах? Вы назіралі кіламетровыя чэргі ў прыёмныя пакоі больніц па кансультацыю? Вы ведаеце выпадкі, калі пажылы пацыент саступаў свой апарат ШВЛ больш маладому і гінуў, як гэта было ў Італіі? Вы бачылі рэфрыжэратары з целамі памерлых, якія стаяць каля больніц, таму што памерлых столькі, што моргі іх ніяк не могуць змясціць, як гэта было ў ЗША? Вы бачылі дамы састарэлых, якія пакінуў персанал і з целамі памерлых старых, якія засталіся без медычнай дапамогі, як гэта было ў Іспаніі? Вы бачылі калоны вайсковых грузавікоў, на якіх вывозяць труны з памерлымі, як гэта было ў Італіі? Ці, можа быць вы бачылі, іншыя прыкметы масавай смяротнасці, якія мы назіралі ў шэрагу краін?

У нас маленькая краіна, такое схаваць немагчыма, гэтага проста не было! Таму хачу ўзгадаць мудрага Дэмакрыта, падкрэслівае, што разважлівы той, хто не сумуе пра тое, чаго няма, і, наадварот, рады таму, што мае. Выяўляйце разважлівасць, спыніце ўжо спекуляцыі на гэтую тэму. Лепш адрасуйце словы падзякі работнікам сістэмы аховы здароўя і Дзяржаве ў цэлым, якія здолелі нягледзячы на ​​ўсе цяжкасці, распачаць эфектыўныя, навуковаабаснаваныя захады абароны ад каронавіруснай інфекцыі. Ну, а калі не бачыце падставаў рабіць гэта цяпер, знайдзіце добрую нагоду. Да прыкладу, 12 траўня – Сусветны дзень медычных сясцёр, а 20 чэрвеня – Дзень медычнага працаўніка. Але, галоўнае – выконвайце рэкамендацыі па індывідуальных мерам бяспекі і сацыяльнаму дыстанцыяванню!

Як не раз казалі эксперты, у тым ліку адмыслоўцы САЗ, канчатковы, паглыблены аналіз наступстваў пандэміі магчымы толькі пасля яе завяршэння. Тады будзе дадаткова скрупулёзна прааналізавана смяротнасць, абумоўленую непасрэдна гэтай інфекцыяй, а таксама смяротнасць ад абвастрэння хранічнай паталогіі на фоне актыўнага або перанесенага інфекцыйнага працэсу. Нагадаю і пра смяротнасць ад іншай паталогіі, звязанай з познім зваротам. На жаль, але некаторыя пацыенты не звярталіся ў медычныя ўстановы з-за боязі заразіцца. Акрамя таго, будзе прааналізаваны ўплыў скарачэння аб’ёмаў мерапрыемстваў па дыспансерным назіранні на дэмаграфічныя паказнікі. Не сумнявайцеся, такі разгорнуты аналіз зʼявіцца, але той факт, што нашая краіна з гонарам праходзіць гэта сурʼёзнае выпрабаванне, застанецца бясспрэчным.

Тэндэнцыя выдаваць белае за чорнае, верх – за ніз, а захад – за ўсход, – адна з самых разбуральных. Усвядомце гэта.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх! Усім – здароўя!», – напісаў Уладзімір Каранік.

20 тыс. памерлых і 640 тыс. захворванняў. Эксперты агучылі статыстыку аб COVID, якую маглі схаваць улады

Незалежныя эксперты крытыкуюць статыстыку Мінздароўя.

«Гэта ўвогуле маніпулятыўныя моманты, калі выцягваюцца асобныя сітуацыі з абсалютна розных краінаў з рознымі ўмовамі. Потым гэтыя ж падзеі інтэрпрэтуюцца па-свойму. Калі вядзецца пра тое, што цэлыя дамы састарэлых выміралі – то гэта пэўнае перабольшванне. А самае галоўнае, калі паглядзець з навуковага гледзішча і не выдзіраць нейкія асобныя моманты, гэта лічба залішняй смяротнасці на душу насельніцтва. Калі Мінздароўя і Каранік перакананыя і хочуць даказаць з навуковага гледзішча ўсяму свету, што Беларусь так добра адрэагавала на эпідэмію – то няхай агучаць лічбу смяротнасці за мінулы год, каб было бачна лічба залішняй смяротнасці. І гэты паказнік параўнаюць з той самай Іспаніяй, Францыяй, ці ЗША. І гэта будзе самы лепшы аргумент. Бо нейкія выдзіранні фактаў, перабольшванні – гэта абсалютна ненавуковая дыскусія і проста маніпуляцыя дыскусійная», – распавёў «Белсату» Андрэй Елісееў, дырэктар даследаванняў у даследчым цэнтры «Цэнтр EAST».

Андрэй Елісееў. Фота: thinktanks.by/persons/eliseev.html

Даследчык прыводзіць разлікі, згодна якім, смяротнасць ад каронавірусу ў Беларусі вышэй за афіцыйную ў 10 – 15 разоў.

Год пандэміі: як каронавірус змяніў Беларусь і беларусаў

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны